У Гомелі прайшла выстава разнастайных парод сабак (фота)
Акрамя заводчыкаў з беларускіх гарадоў у ёй паўдзельнічалі і прадстаўнікі Украіны ды Расіі.
На выставе можна было пабачыць дзясяткі разнастайных “хвастатых сяброў” чалавека: ад папулярных лабрадораў і рэтрывераў да нюфаўлендаў, алабаяў і нават тайскага рыджбэка ды венгерскай аўчаркі, так званага камандора.
Спаборніцтвы між прадстаўнікамі сваіх парод праходзілі ў некалькі этапаў і ў розных узроставых класах.