У Польшчы затрымалі былога следчага-уцекача з Беларусі

Ён закрыў крымінальную справу на апазіцыянера, за што быў звольнены з міліцыі. Знаходзячыся за мяжой, Пыжык распавядаў у інтэрв'ю пра сутнасць праваахоўнай сістэмы ў Беларусі.
120605 PyzhykS.mp3
Як паведаміла ў эфіры Еўрарадыё жонка Андрэя Юлія Пыжык, яны доўга не маглі атрымаць у Польшчы палітычны прытулак. "Нашу справу ўвесь час працягвалі, першае рашэнне чакалі 2 гады, рашэнне было негатыўнае, нібы, недастаткова доказаў прадаставілі... Новае рашэнне чакалася ў бліжэйшыя месяцы", — распавядае Юлія.

У мінулыя выходныя ўчастковы запрасіў Андрэя Пыжыка ў пастарунак у горадзе Барвінова, нібыта, у гэтай справе. Ён пайшоў туды сёння і быў затрыманы — яму надзелі кайданкі. Толькі ўвечары жонцы патэлефанаваў следчы, папрасіў прывезці дакументы і рэчы мужа. "Ён сказаў, што прыйшлі дакументы з Беларусі на яго экстрадыцыю. Справай будзе займацца польская пракуратура, а далей — суд. Сказалі, што ўсё вырашыцца ў бліжэйшыя дні", — кажа Юлія Пыжык.

Фота — belsat.eu

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі