У турыстычны брэнд Брэста змясцілі “усё адразу”

Найлепшым прызналі эскіз мастака і велападарожніка Валянціна Болдзенка. За сваю працу аўтар атрымае ганарар у памеры 1 мільёна рублёў. Варта сказаць, што мастак вырашыў укласці ў выяву зашмат розных сімвалаў і сэнсаў. У кароткай тлумачальнай запісцы аўтар патлумачыў сімвалы брэнда: “Шчыт на рубяжах краіны (форма знака), 1019 — афіцыйная дата нараджэння горада, 1000 — першае тысячагоддзе гісторыі Брэста, вартавая вежа на зліцці дзвюх рэк — геаграфія і гісторыя горада, Брэсцкая крэпасць-герой — геаграфія і гісторыя кантынентаў, поўнач-поўдзень (N/Z) — ось кручэння Анёла-ахоўніка, шматканфесійнасць і разнастайнасць культур”.

Варта адзначыць, што яшчэ ў снежні арганізатары конкурсу (гэта Брэсцкі гарвыканкам) заявілі, што ён можа не адбыцца, бо якасць дасланых работ не ў поўнай меры адпавядае вызначаным умовам. Тым не менш пераможца конкурсу быў вызначаны, паведамляе marketing.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі