Юрый Чыж спрабуе пазбегнуць санкцый Еўрасаюза?
Адна з латвійскіх фірмаў беларускага алігарха перааформленая на іншых асобаў.
Як паведамляе "Хартыя'97", гаворка ідзе пра фірму Neonafta, якую кантралюе занесены ў чорны спіс Еўрасаюза бізнэсовец Юрый Чыж. На гэтым тыдні фірма афіцыйна згарнула сваю дзейнасць у Латвіі.
Акцыі даўгаўпілскага прадпрыемства па вытворчасці біяпаліва Mamas D, якія раней належаліа Neonafta, перайшлі ва ўласнасць двух жыхароў Беларусі — гэта Дзмітрый і Іна Алексіны, якія жывуць разам у адной з кватэр у Мінску. Саўладальнікам кампаніі таксама з'яўляецца вядомы ў Даўгаўпілсе бізнэсовец Аляксандр Грахоўскі.
Да 14 снежня Neonafta належалі па 80% капіталу фірмаў Mamas D і Latgales alus D.
Фота — goals.by