Салігорскі "Шахцёр" выйграў у мінскага "Юнацтва" — 4:3

20 сакавіка салігорскі "Шахцёр" выйграў першы матч фінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакею ў мінскага "Юнацтва" — 4:3 (1:0, 1:1, 2:2). Развіццё ліку: 1:0 — Міхалёў (18-я хвіліна, у большасці). 2:0 — Дубінін (23-я). 2:1 — Сачыўка (39-я). 2:2 — Каваленя (48-я). 3:2 — Маліноўскі (50-я). 4:2 — Андрушчанка (55-я). 4:3 — Туркін (57-я хвіліна, у большасці).

Другі матч пройдзе 21 сакавіка ў Салігорску, пачатак а 17-й гадзіне. Наступныя два матчы пройдуць 24 і 25 сакавіка ў Мінску.

Нагадаем, барацьба ў фінальнай серыі вядзецца да чатырох перамог. Пакуль салігорцы вядуць з лікам 1:0.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі