Саннікаў адмаўляецца абірацца адзіным кандыдатам праз Раду інтэлігенцыі
Рада беларускай інтэлігенцыі хоча стаць пляцоўкай па выбары адзінага кандыдата ад апазіцыі. Ад супрацы з Радай рашуча адмовіўся толькі Андрэй Саннікаў. На паседжанні Рады было вырашана правесці круглы стол наконт вылучэння адзінага кандыдата ад апазіцыі на выбарах кіраўніка дзяржавы. З гэтым пагадзіліся прысутныя на сходзе палітыкі Мікалай Статкевіча, Віталь Рымашэўскі, Лявон Баршчэўскі, Аляксандр Ярашук і Аляксандр Казулін. Прадстаўнік руху "За Свабоду" Віктар Карніенка паведаміў, што яго арганізацыя вызначыць сваю пазіцыю наконт удзелу ў прэзідэнцкай кампаніі ў канцы красавіка.
У каментары Еўрарадыё Андрэй Саннікаў, які ўжо заявіў пра свае прэзідэнцкія амбіцыі, патлумачыў прычыны сваёй адмовы:
Саннікаў: Я не бачу ніякага сэнсу ўдзельнічаць. Па-першае, я бачу тут маніпуляцыі. Па-другое, я не бачу, каб быў нейкі вынік. Па-трэцяе, я не бачу, каб гэта дапамагло сапраўды правесці моцную прэзідэнцкую кампанію.
На думку Саннікава, неабходна, каб быў моцны дэмакратычны кандыдат у прэзідэнты. А ці будзе ён адзіным - гэта пытанне другаснае.