Савіных: І дэ-факта, і дэ-юрэ Крым даўно быў прызнаны расійскім беларускім бокам

Савіных: І дэ-факта, і дэ-юрэ Крым даўно быў прызнаны расійскім беларускім бокам

"І дэ-факта, і дэ-юрэ Крым даўно быў прызнаны расійскім беларускім бокам". З такой заявай у эфіры "Соловьев Live" выступіў старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Андрэй Савіных. Яе адразу ж падхапілі расійскія СМІ.

"Адзінае, чаго не было — нейкай палітычнай заявы, каб фармалізаваць гэта, скажам так, для расійскай медыйнай прасторы", — працягваў Савіных. Паводле яго слоў, 4 лістапада Аляксандрам Лукашэнкам "гэта недвухсэнсоўна было абвешчана". Ён мае на ўвазе заявы Лукашэнкі на віртуальным пасяджэнні вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы, які і прасіў Уладзіміра Пуціна перадаць вітанні крымчанам, і скардзіўся, што расійскі прэзідэнт не ўзяў яго з сабой у Крым (і зноў атрымаў запрашэнне туды прыехаць).

"У Беларусі парламент не вызначае знешнюю палітыку", — так пракаментаваў заяву беларускага дэпутата прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.

Ад 2014-га, калі Расія акупавала ўкраінскі Крым, Аляксандр Лукашэнка адмаўляўся яго публічна прызнаць расійскім. Ён спасылаўся на заходнія санкцыі, якія могуць абрынуцца і на Беларусь. А яшчэ гэта азначала б разрыў дачыненняў з Украінай. Як вядома, Кіеў з 2020-га не прызнае Лукашэнку легітымным кіраўніком Беларусі. Украінскае неба закрытае для беларускіх самалётаў. Аднак актыўнае гандлёвае супрацоўніцтва краін не спыняецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі