Сепаратысты просяць увесці ў Славянск расійскія войскі

“Забіваюць нашых братоў… Яны не размаўляюць з намі, а проста забіваюць”, — заявіў Панамароў у часе экстранай прэс-канферэнцыі ў сувязі з начной перастрэлкай на ўскраіне Славянска, інфармуе РИА Новости.



Панамароў просіць Расію ўвесці міратворчыя сілы ў Данецкую і Луганскую вобласці “для абароны ад Нацыянальнай гвардыі і “Правага сектару”.


Як паведамлялася раней, сёння ўначы ў Славянску ў часе перастрэлкі паміж дзвюма групамі грамадзян тры чалавекі загінула.



Некаторыя расійскія СМІ распаўсюдзілі інфармацыю, што “Правы сектар” мае дачыненне да гэтага інцыдэнту. Сама арганізацыя адмаўляе свой удзел у перастрэлцы. Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны ў сваю чаргу называе абвінавачанні з боку Расіі правакацыяй, інфармуе УНІАН.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі