"Шахцёр" забіў "Хіберніянсу" адзін гол, мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю ў Латвіі

"Шахцёр" забіў "Хіберніянсу" адзін гол, мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю ў Латвіі

11 ліпеня тры беларускія каманды стартавалі ў першым раўндзе кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. "Віцебск" прайграў у Фінляндыі клубу KuPS — 0:2. Мінскае "Дынама" ў гасцях згуляла ўнічыю з "Ліепаяй" — 1:1. Гаспадары поля забілі гол з пенальці ў пачатку гульні (на 11-й хвіліне), мінчукі адыграліся ў канцы асноўнага часу (Мікіта Капленка, 88), а на 7-й даданай хвіліне Фатаі не рэалізаваў пенальці (брамнік "Ліепаі" адбіў мяч). Дынамаўскія фанаты палілі фаеры, выбягалі на поле, была тузаніна са сцюардамі, за што каманду верагодна чакае штраф. Салігорскі "Шахцёр" на сваім полі з цяжкасцю абыграў сціплы клуб "Хіберніянс" з Мальты — 1:0. Гол на рахунку Валерыя Грамыкі (69-я хвіліна).

У Салігорску на 39-й хвіліне здарыўся кур'ёзны выпадак. Суддзя Ёван Калуджэравіч з Чарнагорыі забыўся ўзяць з сабой карткі і яму давялося бегчы да рэзервовага арбітра, каб іх пазычыць.

Матчы ў адказ — праз тыдзень.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі