У Салігорску на матчы Лігі Еўропы суддзя не паказаў картку — кішэня была пустая
У Салігорску на матчы першага раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы "Шахцёра" і "Хіберніянса" (Мальта) суддзя Ёван Калуджэравіч з Чарнагорыі не мог паказаць гульцу жоўтую картку — кішэня была пустая. Ён проста забыўся туды іх пакласці! Вельмі рэдкая сітуацыя для футбола. Арбітру давялося бегчы да рэзервовага арбітра, каб пазычыць карткі. Толькі пасля гэтага ён змог паказаць жоўтую картку футбалісту гасцей Фердынанду Апапу.
Кур'ёзная сітуацыя здарылася на 39-й хвіліне. Безумоўна, яна ўвойдзе ў гісторыю футбола.
То самое чувство, когда уединился с дамой и тут понял, что кое-что забыл
— Tribuna.com Беларусь (@goalsby) 11. heinäkuuta 2019
Хорошо, когда есть друзья, готовые помочь pic.twitter.com/lGNzenCBeB