Шматдзетная маці забіла сякерай котку і яе кацянят, а відэа выклала ў сацсеткі
Каты, ілюстрацыйнае фота
У Віцебску следчыя выявілі факт жорсткага абыходжання з жывёламі, перадаюць "Мінск-Навіны".
21 чэрвеня 2023 года ў міліцыю паведамілі, што ў сацсетках выявілі фатаграфію з выявай галавы забітай коткі і відэазапіс пакарання кацяняці. Следчыя высветлілі, што старонка і размешчаны на ёй кантэнт належаць 40-гадовай віцяблянцы.
Калі следчыя прыйшлі да жанчыны дадому, яна не адмаўляла сваю жорсткасць. Жанчына расказала, што ўвесну 2023-га падабрала бяздомную котку з з трыма кацянятамі. Але ёй не спадабаліся паводзіны аднаго кацяняці, які падчас гульняў падрапаў ёй ногі, і таму яна адсекла яму галаву сякерай.
Другое кацяня раздражняла віцяблянку сваім гучным мяўканнем — і яна таксама яго забіла. А праз нейкі час забіла і маці-котку. Трэцяму кацяняці ўдалося збегчы.
Па словах прадстаўніка СК, фота і відэа прывялі ў жах нават дасведчаных следчых: "На відэа жанчына адсякае галаву кацяню і гуляе з ёй, як з футбольным мячом".
Першымі відэа заўважылі супрацоўнікі дзіцячага садка, у які ходзіць малодшая дачка жанчыны. Педагогі нават хацелі забраць у маці дзяцей. Акрамя малой дачкі з жанчынай пражываў 16-гадовы сын. (Трэцяе дзіця ўжо паўналетняе і не жыве з мамай.)
Калі педагогі з'явіліся дома ў віцяблянкі, яна схапілася за сякеру. Але яе затрымалі супрацоўнікі міліцыі.
Судова-псіхіятрычная экспертыза ўстанавіла, што жанчына магла ўсведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў, а таксама кіраваць імі.
Віцяблянцы прысудзілі 1,5 года пазбаўлення волі за жорсткае абыходжанне з жывёламі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.