Шукаем фэйк у "Антыфэйку": "недалёка" для журналіста АНТ — гэта колькі?

Застаўка праграмы "Антыфэйк"
Застаўка праграмы "Антыфэйк"

1 снежня на АНТ выйшаў чарговы выпуск праграмы "Антыфэйк", гэтым разам прысвечаны Беларускай АЭС і заявам літоўскіх палітыкаў. Значная частка матэрыялу прысвечана "беларуска-літоўска-фінскаму трыкутніку" перамоў наконт будаўніцтва атамнай электрастанцыі.

Вядучы праграмы Дзмітрый Семчанка заўважае, што ў літоўскага боку чамусьці няма пытанняў да фінаў, якія будуюць атамную электрастанцыю Ханхіківі-1 па такім жа праекце, што і беларусы, "недалёка ад літоўскай мяжы": "Гэта значыць, у бяспецы фінскай станцыі, якая таксама знаходзіцца недалёка ад літоўскай мяжы, яны чамусьці не сумняваюцца".

Вось толькі фінская атамная электрастанцыя знаходзіцца "ўсяго толькі" за 900 кіламетраў ад літоўскай мяжы і крыху больш чым за 1000 кіламетраў ад Вільні. Гэта калі наўпрост. Тысяча кіламетраў наўпрост — гэта як ад Мінска да Прагі. А вось Астравецкая АЭС утульна размясцілася за 20 кіламетраў ад Літвы і за 50 кіламетраў ад сталіцы краіны.

"Недалёка" для журналіста АНТ — гэта колькі? Вось Масква — яна блізка або далёка? А Санкт-Пецярбург? Да яго, дарэчы, наўпрост "усяго толькі" 700 кіламетраў. І там таксама ёсць атамная электрастанцыя.

Атрымліваецца, Ленінградская АЭС па мерках журналістаў АНТ "знаходзіцца недалёка" ад беларускай мяжы? Ну-ну.

Ищем фейк в “Антифейке”: “недалеко” для журналиста ОНТ  — это сколько?

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі