Сігневіч атрымаў траўму на трэніроўцы футбольнай зборнай Беларусі
Мікалай Сігневіч атрымаў траўму на адкрытай трэніроўцы футбольнай зборнай Беларусі (яна праходзіла 3 верасня ў Мінску ў комплексе Беларускай федэрацыі футбола). Нападаючы БАТЭ пашкодзіў нагу і датэрмінова пакінуў заняткі, інфармуе "Прессбол". Як вядома. галоўны трэнер зборнай Аляксандр Хацкевіч выклікаў на збор толькі двух форвардаў: Мікалая Сігневіча і Сяргея Карніленку. Цалкам спіс футбалістаў гл. тут.
Беларуская зборная рыхтуецца да першага матчу адбору на чэмпіянат свету 2018 года. У аўторак, 6 верасня, яна згуляе на "Барысаў-Арэне" са зборнай Францыі, віцэ-чэмпіёнамі Еўропы. Пачатак у 21.45. Заўзятарам раздадуць 13 тысяч маек зборнай Беларусі з нацыянальным арнаментам і надпісам "Белыя крылы".