СМІ: Домрачава і Б'ёрндален збіраюцца жыць у Беларусі
У аўторак, 5 красавіка, знакамітыя біятланісты Дар'я Домрачава і Уле Эйнар Б'ёрндален упершыню заявілі пра свае блізкія адносіны і пра тое, што яны чакаюць дзіця. Яно павінна нарадзіцца ў кастрычніку. Гэта значыць, што беларуская біятланістка прапусціць і будучы сезон.
Як інфармуе тэлеканал "Мір", Домрачава і Б'ёрндален збіраюцца жыць у Беларусі. 42-гадовы Уле Эйнар цяпер займаецца будаўніцтвам дома ў вёсцы Лапаравічы на беразе Мінскага мора. Фотаздымкі гэтага дома, "падобнага на вялікі карабель", трапілі ў інтэрнэт яшчэ летась.
Дар'я Домрачава мяркуе вярнуцца да гонак у студзені 2017 года
Фота: tut.by