СМІ: галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі прызначаць Хацкевіча

Аляксандр Хацкевіч можа быць прызначаны галоўным трэнерам футбольнай зборнай Беларусі. 4 снежня яго кандыдатуру разгледзіць выканкам Беларускай федэрацыі футбола. Пра гэта паведамляе сайт offside.by, які спасылаецца на паведамленне старшыні БФФ Сяргея Румаса.

"На разгляд выканкама федэрацыі будзе вынесена кандыдатура Аляксандра Хацкевіча", — сказаў Румас. Ад іншых каментароў ён адмовіўся.

Нагадаем, паседжанне выканкама БФФ пачнецца сёння а 12-й гадзіне ў Доме футбола ў Мінску. Аляксандр Хацкевіч пагадзіўся ўзначаліць нацыянальную зборную па футболе яшчэ ў кастрычніку пасля перамоваў з прадстаўнікамі федэрацыі. Агулам кандыдатаў налічвалася да 30 чалавек, пазней іх колькасць зменшылася да 10. Пакуль выконваючым абавязкі галоўнага трэнера зборнай пасля адстаўкі Георгія Кандрацьева з'яўляецца Андрэй Зыгмантовіч.

41-гадовы Аляксандр Хацкевіч — вядомы ў мінулым беларускі футбаліст, выступаў за мінскае і кіеўскае "Дынама", за зборную Беларусі. У цяперашні час ён кіруе кіеўскім “Дынама-2”.

Фота — niksport.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі