СМІ: Холдынгам "Трайпл" стаў кіраваць сын Юрыя Чыжа

СМІ: Холдынгам "Трайпл" стаў кіраваць сын Юрыя Чыжа

Холдынгам "Трайпл" стаў кіраваць сын Юрыя Чыжа. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на неназваныя крыніцы. Пасля арышту бізнесмена "безуладдзе" працягвалася больш за два месяцы. Цяпер жа бацька перадаў паўнамоцтвы сыну Сяргею.

Юрыя Чыжа падазраюць у нявыплаце падаткаў у асабліва буйным памеры. У следчым ізалятары КДБ ён знаходзіцца з 11 сакавіка. Некалькі чалавек, якія праходзяць па справе Чыжа, нядаўна выйшлі пад падпіску аб нявыездзе. А вось для бізнесмена меру стрымання не змянілі.  

Крыніца партала tut.by адзначае, што ў апошнія месяцы праца шэрагу прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у "Трайпл", "была паралізаваная". У выніку Юрый Чыж перадаў паўнамоцтвы кіраўніка холдынга Сяргею Чыжу. Яму 28 гадоў. Ён скончыў Оксфардскі ўніверсітэт, мае кіраўнічы досвед (быў дырэктарам кампаніі "Прастор Трэйд"). Нядаўна Сяргей быў выбраны замест бацькі старшынёй назіральнага савета ФК "Дынама-Мінск".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі