Юрый Чыж вярнуў поўны кантроль над кампаніяй "Трайпл"

Юрый Чыж

Юрый Чыж / pressball.by

Юрый Чыж вярнуў поўны кантроль над кампаніяй "Трайпл", якой пагражала банкруцтва (вытворчасць па гэтай справе была спынена ў траўні). Гэтым летам бізнесмен стаў яе гендырэктарам, а антыкрызіснага кіраўніка вызвалілі ад яго абавязкаў, паведамляе "Зеркало".

Цяпер доля ў 66,5% гэтай кампаніі належыць Чыжу, па 16,75% — Міхаілу Маміяшвілі і "Трайпл", вынікае са звестак адзінага дзяржрэгістратара юрыдычных асоб. Каб выратаваць частку свайго бізнесу, Юрыю Чыжу давялося нават судзіцца з сынамі.

"Трайпл" прызналі банкротам у 2021 годзе. Тры гады рабіліся спробы аднавіць плацежаздольнасць даўжніка перад крэдыторамі. На травень 2024-га памер актываў кампаніі ацэньваўся на 147,2 млн рублёў, яны былі большыя за даўгі — 137,3 млн.

Юрый Чыж лічыўся галоўным "кашальком" Аляксандра Лукашэнкі, зарабляў на таннай расійскай нафце. Але пазней бізнесмен трапіў у няміласць, быў затрыманы ў сакавіку 2021 года (быў за кратамі да восені 2022-га). У лютым 2023-га Чыжа асудзілі на 3,5 года пазбаўлення волі па справе аб махлярстве і легалізацыі злачынных даходаў. Але пасля была амністыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі