Спытай у ноўнэйма: як прапагандысты ствараюць "экспертаў" і "аналітыкаў"

"Эксперты" нярэдка могуць апынуцца папросту клоўнамі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
"Эксперты" нярэдка могуць апынуцца папросту клоўнамі / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

"Гэта прыступ паранаідальнага трызнення", — так каментуе дзяржагенцтву БелТА, увага, "жаданне Польшчы адрадзіць Рэч Паспалітую" (гэта значыць безумоўнае глупства) "эксперт" Андрэй Ваджра. Аналітыкам і ажно нават галоўным рэдактарам інфармацыйна-аналітычнага праекта яго назвала само агенцтва — такім чынам словы спікера (дарэчы, таго, які пару гадоў таму выпускаў відэа "Чаму Беларусь асуджаная") набываюць нейкую вагу.

Расказваем, як прапагандысты самі ствараюць "экспертаў" і "аналітыкаў", каб прасоўваць свае думкі.

 

"Палітолаг", "аналітык", "вядомы эксперт"

Суразмоўца БелТА Ваджра, якога мы ўжо згадалі — прарасійскі блогер, які пасля Рэвалюцыі годнасці пераехаў з Украіны ў Расію і там ужо стаў суразмоўцам такіх дзеячаў, як Дзмітрый "Гоблін" Пучкоў і Уладзімір Салаўёў. Больш за дзесяцігоддзе ён займаецца сваімі сайтамі — калісьці гэта была "Руська праўда", цяпер — "Альтэрнатыва".

Уся "экспертыза" спікера — выказвацца пра тое, якая дрэнная Украіна, і рабіць гэта пад выглядам украінскага аналітыка для расійскіх спікераў. Ці ёсць у яго ўкраінская аўдыторыя? Ці ёсць нейкія аргументы, акрамя маніпуляцый? Вядома ж, не.

Спроси у ноунейма: как пропагандисты создают "экспертов" и "аналитиков"
Такі вось "незалежны эксперт"

Такіх "суразмоўцаў" у прапагандыстаў шмат: напрыклад, "еўрапейскі палітолаг" Анатоль Ліўры (на справе — расійскі эмігрант-літаратар, які цяпер каментуе палітыку) або "польскі палітолаг" Матэвуш Піскорскі (у Польшчы падазраваны ў шпіянажы на карысць Расіі).

Вядома ж, калі сказаць, што мы размаўляем з "польскім экспертам", то ствараецца ўражанне, што гэта будзе хтосьці з мінімальнай рэпутацыяй і вядомасцю, а не практычна выпадковы грамадзянін Польшчы, "раскручаны" толькі ў расійскіх СМІ.

 

"Вядомае выданне"

Аналагічна, як і з экспертамі, прапагандысты любяць дзейнічаць з выданнямі. Спасылаюцца на нейкае "аўтарытэтнае медыя" з іншай краіны як на пастаўшчыка рэлевантнай інфармацыі, пры гэтым такія пляцоўкі часцей за ўсё аказваюцца маргінальнымі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі