А Гітлер таксама так рабіў! Як прапагандысты спрабуюць дыскрэдытаваць "ворагаў"

Ніколі не забывайцеся на крытычнае мысленне / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Ніколі не забывайцеся на крытычнае мысленне / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Спрабуючы маніпуляваць нашым меркаваннем, прапагандысты выкарыстоўваюць розныя спосабы — пра некаторыя мы ўжо расказвалі ў "Метадычцы". Адна з методык, на якія мы звернем увагу гэтым разам — "віна праз асацыяцыю", адна з тэхнік у рыторыцы. У шырокім сэнсе гаворка ідзе пра так званы ad hominem, аргумент не да фактаў, а да асобы.
 

Г… і… т… л… е…

Адзін з прыкладаў такой маніпуляцыі — так званы reductio ad Hitlerum. Працуе вельмі проста: чужыя аргументы або погляды абясцэньваюцца спробай параўнаць з тым, што было ў фашысцкай Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі