Дзяржпрапагандыст заявіў, што гатовы асабіста расстраляць блогера Мелказёрава
Кірыл Казакоў
Дзяржпрапагандыст Кірыл Казакоў гатовы асабіста расстраляць блогера Мікіту Мелказёрава. Пра гэта экс-кіраўнік дзяржтэлеканала СТБ заявіў, каментуючы выказванне блогера, які назваў "кавалкам лайна" кіраўніка партызанскага руху ў Беларусі Панцеляймона Панамарэнку.
Казакоў прапанаваў уводзіць "тройкі" (пазасудовы орган сталінскіх часоў, які прымаў рашэнні аб палітычных расстрэлах).
"Мне здаецца, у індывідуальным парадку трэба ўводзіць ваеннае становішча і суд тройкай і расстрэл на месцы. Вось выключны спіс для такога дзярма трэба ўводзіць пры магчымасці, любой магчымасці знаходжання на тэрыторыі Беларусі", — цытуе "Зеркало" словы прапагандыста.
Таксама прапагандыст прапанаваў стварыць "Народнае апалчэнне "Ледасек". Гэта адсылка да забойства Льва Троцкага, да якога НКУС паводле загаду Сталіна падаслала забойцу.
"Каб гэты ледасек тырчаў у галаве ў гэтага прыдурка, бо па-іншаму ніяк. Бо перавыхаваць немагчыма", — заявіў Казакоў.
Ён заклікаў сяброў Мелказёрава публічна ад яго адрачыся, а сваякам, на яго думку, павінна быць сорамна глядзець людзям у вочы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.