А што наконт? Як "нявіннае пытанне" становіцца прыладай прапагандыстаў

Асабліва любяць так маніпуляваць беларускія і расійскія "дыпламаты" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Асабліва любяць так маніпуляваць беларускія і расійскія "дыпламаты" / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

"А ў вас неграў лінчуюць", — гэты крылаты выраз з'явіўся яшчэ ў СССР 1960-х, і ён выдатна апісвае адзін з улюбёных метадаў маніпуляцыі: пытанне "а што наконт..." У англійскай мове ўжо нават ёсць тэрмін для гэтага — whataboutism.

Расказваем, чаму на першы погляд "нявіннае пытанне" на праверку аказваецца прапагандысцкім прыёмам.

 

Паглядзі на сябе!

Гэты маніпулятыўны прыём куды старэйшы і за СССР, і нават за першыя сродкі масавай інфармацыі. Названы ў латыні "tu quoque", ён уяўляе сабой аргументацыю да ўчынкаў таго, хто гаворыць, а не да яго аргументаў.

Прыём зручны, калі трэба перанесці ўвагу. Напрыклад, улады Польшчы заяўляюць, што ў Беларусі не выконваюцца базавыя правы чалавека. У адказ у эфіры БТ апавядаюць — "а ў вас інфляцыя і зносяць помнікі Чырвонай Арміі". Гэта можа падацца смешным, але на многіх гэта дзейнічае: увага пераносіцца з самой праблемы на ўмоўнага апанента. І вуаля: праблему можна не абмяркоўваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі