Сталі вядомыя самыя папулярныя маркі на другасным аўтарынку Беларусі
Аўтамабілі
На беларускім аўтарынку найбольшым попытам карыстаюцца маладыя аўтамабілі з прабегам да 100 тысяч км. Дадатковы плюс — заводская гарантыя, піша Office Life.
Сярод новых аўтамабіляў ільвіная доля продажаў прыпадае на кітайскія вырабы.
А вось на "другасным рынку" попытам карыстаюцца нямецкія, японскія і карэйскія аўтамабілі. Тройку самых папулярных складаюць Kia Rio (ад 38 тысяч рублёў), Volkswagen Polo (ад 47 тысяч рублёў) і Nissan Qashqai (каля 53 тысяч рублёў). Акрамя іх у дзясятку самых запатрабаваных марак уваходзяць Lada Vesta, Hyundai Solaris, Skoda Rapid, Ford Focus, Nissan X-Trail, Renault Logan, Geely Atlas.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.