Сталініст, якога судзяць за "распаўсюд экстрэмізму", пісаў даносы ў КДБ
Мікалай Петрушэнка
Сталініст з Талачынскага раёна Мікалай Петрушэнка піша заявы ў КДБ амаль кожны год, заўважыў тг-канал "Віцебск, я гуляю".
У базе даносаў знайшлося мінімум восем зваротаў Петрушэнкі ў КДБ з 2015 па 2022 год. У некаторых выпадках ён патрабаваў праверыць розныя пасты і групы ў сацсетках. Напрыклад, у снежні 2022-га яму не спадабалася старонка "Супольнасці чыгуначнікаў Беларусі" ў VK: "У сённяшняй абстаноўцы беспакаранае тыражаванне фота і відэа праходжання вайсковых эшалонаў павінна выклікаць вашу неадкладную рэакцыю".
Шэраг скаргаў Петрушэнкі быў на звесткі пра масавыя расстрэлы сталінскіх часоў на Кабыляцкай гары каля Оршы. Там стаіць мемарыял у памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
Як распавядала Еўрарадыё, цяпер на Петрушэнку склалі адміністрацыйныя пратаколы: яго вінавацяць у "распаўсюдзе экстрэмізму" за даўні перадрук у сацсетках матэрыялаў з сайтаў, якія цяпер прызнаныя "экстрэмісцкімі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.