У Віцебску пратакол за распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў" склалі на сталініста

Мікалай Петрушэнка

Мікалай Петрушэнка / фото из соцсетей

На жыхара Талачына Мікалая Петрушэнку склалі пратакол за захоўванне і распаўсюд "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Петрушэнка былы дэпутат Вярхоўнага Савета СССР і прыхільнік савецкіх ідэй, сталініт, адзначае рэсурс "Віцебск, я гуляю".

Падставай для міліцэйскага пратаколу стала публікацыя ў сетцы ВКонтакте матэрыялу партала TUT.by аб спартыўным мерапрыемстве, у якім бралі ўдзел сын і ўнукі Петрушэнкі. Публікацыя і репост былі зробленыя яшчэ ў 2017-м годзе. Петрушэнка кажа, што ўвагу сілавікоў на гэты матэрыял звярнуў той жа чалавек, што арганізаваў суд і штраф іншай заўзятай прыхільніцы "рускага свету" з Віцебска Эльвіры Мірсалімавай.

Петрушэнка распавядае, што суддзя адправіла пратакол на дапрацоўку. Ён абураны, што яму ставяць у віну публікацыю з медыя, якое ў момант і "затым на працягу больш за 4 гады" не з'яўлялася "экстрэмісцкім". Дзіўна, што мужчына не ведаў, што "у Талачыне за мінулы год не менш за 2 дзясяткі чалавек судзілі менавіта па гэтых жа самых падставах", адзначае рэсурс "Віцебск, я гуляю".

Тым не менш мужчына вырашыў выдаліць усе свае сацсеткі і нават праінфармаваў пра гэта намесніка кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі. "Яму па абавязку службы належыць ведаць і аналізаваць прычыны згортвання актыўнасці байцоў з ліку канапавых войскаў", — патлумачыў сваё рашэнне Петрушэнка. Больш за ўсё ён шкадуе аб акаўнце ў Facebook, дзе ў яго было больш за 4600 сяброў. Пры гэтым кажа, што яму "сорамна дэзертаваць з фронту ідэалагічнай барацьбы".

В Витебске за распространение "экстремистских материалов" судят сталиниста
Рэпост, за які на Петрушэнку склалі пратакол / акаунт Петрушэнкі ў ВКонтакте

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі