Прыхільніца "рускага свету" Мірсалімава трапіла ў базу "Беспарадкі"

Эльвіра Мірсалімава

Эльвіра Мірсалімава / старонка ў Фэйсбуку

Прыхільніца "рускага свету" Эльвіра Мірсалімава трапіла ў базу "Беспарадкі", заўважылі праваабаронцы з "Віцебскай Вясны".

Звычайна ў гэтую базу ўключаюць людзей, асуджаных па палітычных адміністрацыйных справах. Як распавядала Еўрарадыё, сёлета Мірсалімаву судзілі за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў, за распаўсюд так званай "экстрэмісцкай" інфармацыйнай прадукцыі і за "прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі".

Мірсалімава абураецца, што яе далучылі да "бэчэбэшнікаў". На сваёй старонцы ў Фэйсбуку яна піша:

"Адміністрацыя майго раёна выклікае мяне на "прафілактычную гутарку": раскажуць, напэўна, як дрэнна быць"бчб-шніцай і нацысткай". Як і меркавала: затрыманне, арышт і асуджэнне — стануць толькі пачаткам "прыгод" для мяне і маёй сям'і".

Віцяблянка Мірсалімава — паплечніца сумна вядомай Бондаравай, прыхільніца "рускага свету", арганізатарка "Бессмяротнага палка" ў Віцебску. Раней яна казала, што беларусы — гэта рускія, а Сталіна называла вялікі дзеячам, якому ў Беларусі трэба паставіць помнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі