Стан здароўя лётчыка з Су-25, які разбіўся пад Лідай, здавальняючы (відэа)
Пра гэта паведаміў начальнік Галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Алег Шандаровіч.
Адпаведны відэаролік размешчаны на сайце Следчага камітэта.
Нагадаем, 30 верасня каля 11.50 падчас планавых палётаў Су-25 116-й штурмавой авіяцыйнай базы Ваенна-паветраных сіл і войск супрацьпаветранай абароны "ў выніку пазаштатнай сітуацыі згубіў кіраванне".
Лётчык катапультаваўся, ён не пацярпеў. Няма разбурэнняў і ахвяраў і ў раёне падзення самалёта.
На месцы падзення Су-25 працуе следча-аператыўная група і спецыялісты Міністэрства абароны. Па факце авіякатастрофы пачалі крымінальную справу.
Да высвятлення прычын катастрофы Мінабароны прыпыніла палёты штурмавікоў СУ-25.
Фота — sk.gov.by