Старажытную лодку знайшлі на дне Дняпра пасля трагедыі на Кахоўскай ГЭС

Гэтай лодцы можа быць 300-500 гадоў / фота Нацыйнага запаведніка Хорціца ва Украіне
Гэтай лодцы можа быць 300-500 гадоў / фота Нацыйнага запаведніка Хорціца ва Украіне

Старажытную лодку ўзростам да паўтысячы гадоў знайшлі на дне Дняпра. Рака змялела з-за падання роўня вады пасля трагедыі на Кахоўскай ГЭС.

“Пад пагрозай знішчэння апынуліся шматлікія помнікі гісторыі і археалогіі, якія знаходзіліся на затопленых пляцоўках. Для іх выяўлення і выратавання супрацоўнікі Нацыйнага запаведніка "Хорціца" вядуць штодзённы маніторынг узбярэжнай паласы”, — расказалі ў запаведніку.

Лодка стала адным з такіх выратаваных артэфактаў. Яна выраблена з суцэльнага ствала дуба, а ў даўжыню дасягае амаль 7 метраў.

Древнюю лодку нашли на дне Днепра, обмелевшего после трагедии на Каховский ГЭС
Гэтай лодцы можа быць 300-500 гадоў / фота Нацыйнага запаведніка Хорціца ва Украіне

У мінулым ля берагоў Хорціцы знаходзілі падобныя лодкі, якія звязваюць са старажытнарускім селішчам на выспе Хорціца. Яно існавала з X па XIV ст.

“Такія плаўсродкі выкарыстоўваліся для вуджэння, мясцовых перавозак, а таксама для абслугоўвання перапраў. Магчыма і новая знаходка з той жа эпохі. Згодна стану захаванасці драўніны можна выказаць здагадку, што век лодкі можа дасягаць 500 гадоў. Але дакладнейшае датаванне стане магчыма пасля правядзення радыевугляроднага аналізу”, — кажуць спецыялісты запаведніка.

Лодку па частках змясцілі ў рэстаўрацыйны ангар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі