У археолагаў — знаходка на раскопках замчышча на Менцы, якой 1000 гадоў
Усяслаў Чарадзей мог расчэсваць грабеньчыкам бараду і вусы / facebook.com/starymensk.by/
У археолагаў — цікавая знаходка на раскопках замчышча на Менцы у раёне вёскі Гарадзішча ў Мінскім раёне (мяркуецца, што там быў летапісны Менск). 13 чэрвеня знойдзены касцяны грабеньчык, якому 1000 гадоў. Раскопкі адбываюцца штодня.
Маштабныя раскопкі на Менцы былі анансаваныя ў пачатку вясны. Археолагі шукаюць больш звестак пра "самую раннюю гісторыю беларускай дзяржаўнасці". Пра неабходнасць такіх даследаванняў у чэрвені 2022-га заявіў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка. Сёлета іх фінансаванне было павялічана. Маштабныя археалагічныя раскопкі могуць пацвердзіць, што летапісны Менск знаходзіўся менавіта там.
Як вядома, першая згадка пра Мінск датуецца сакавіком 1067 года — тады кіеўскія князі ваявалі з Усяславам Чарадзеем і спалілі летапісны Менск.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.