Суд у Баранавічах штомесяц дасылае лістоў на 6 млн рублёў

Баранавіцкі райсуд рассылае грамадзянам і ва ўстановы лістоў на 6 млн рублёў штомесяц. Прыкладна на паўтара мільёна рублёў лістоў "у людзі" штомесячна выпраўляе баранавіцкая міліцыя. Нават калі ўзяць па самым вялікім кошце (уся перапіска - гэта заказныя лісты па 600 рублёў за кожны), то ўсё адно атрымліваецца вельмі вялікая лічба для 170-тысячнага гораду. Суд і міліцыя разам дасылаюць не менш за 12,5 тысяч лістоў.

Такая актыўная перапіска сведчыць пра крымінагенную сітуацыю ў рэгіёне. Зрэшты, былі часы, калі Баранавічы лічыліся адной з крымінальных сталіц Беларусі. Можа, таму за апошнія некалькі год там так часта мянялі начальніка гарадской міліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі