Суд у Маскве арыштаваў кіроўцу-беларуса пасля аварыі з двума загінулымі

Скрыншот відэа з залы суда / Еўрарадыё
Скрыншот відэа з залы суда / Еўрарадыё

Суд у Маскве абраў меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту на тэрмін два месяцы ў дачыненні да беларуса — кіроўцы грузавіка, які расціснуў таксоўку ў Маскве. ДТЗ адбылося раніцай 2 лістапада. На вуліцы 1905 года ў расійскай сталіцы грузавік наехаў на таксоўку, прыпаркаваную каля аўтобуснага прыпынку. Легкавік расціснула і адкінула пад аўтобус. Загінулі 37-гадовая масквічка і 30-гадовы кіроўца, ураджэнец Ніжагародскай вобласці РФ. Жанчына села ў таксоўку перад самым з'яўленнем грузавіка. Кіроўца апошняга з месца здарэння ўцёк. Як піша РІА "Новости", на пасяджэнні па меры стрымання ён папрасіў прабачэння за свой учынак.

Як расказаў кіроўца на судзе, у ноч перад трагедыяй ён выпіваў, а раніцай выйшаў на працу стомленым і заснуў за рулём.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі