На беларуска-польскай мяжы памёр сербскі дальнабойнік

Дальнабойнік не дачакаўся дапамогі ад дактароў
Дальнабойнік не дачакаўся дапамогі ад дактароў

У зале мытнага афармлення ў пункце пропуску "Бераставіца" памёр дальнабойнік з Сербіі. Ён так і не даехаў да Казахстана, які быў канчатковым пунктам яго прызначэння.

Яшчэ ў Польшчы кіроўцу стала дрэнна. Але да медыкаў у суседняй краіне мужчына звяртацца не хацеў. Ён планаваў трапіць да беларускіх дактароў. Але не паспеў.

Тое, што адбылося, зафіксавалі камеры відэаназірання. Кіроўца, хістаючыся, заходзіць у залу, садзіцца на крэсла і праз некалькі хвілін губляе прытомнасць. Хуткая дапамога, якая прыбыла на месца, ужо не заспявае чалавека жывым. Фельчар Аляксандр Пракапчук канстатуе смерць.

"Прычынай смерці магла стаць сардэчная недастатковасць на фоне стомы і нервовай напругі, — распавядае ён. — Адбілася сітуацыя, якая склалася на мяжы, людзі тыднямі стаяць у чэргах у складаных умовах... Такая сітуацыя і здаровага чалавека можа падкасіць".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі