Сустрэча Лукашэнкі з Парашэнкам найхутчэй пройдзе 21 снежня ў Кіеве

"Зараз прапрацоўваецца візіт кіраўніка Беларусі ва Украіну на нядзелю. І гэта менавіта двухбаковыя перамовы, а не "мінскі фармат", — адзначыў суразмоўца Еўрарадыё.

Дакладная тэма перамоваў кіраўнікоў Беларусі і Украіны пакуль не вядомая.

Пра верагодную сустрэчу з прэзідэнтам Украіны 21 снежня Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 снежня. “У нядзелю, хутчэй за ўсё, мы сустрэнемся з прэзідэнтам Украіны. Он учора патэлефанаваў мне і папрасіў, каб мы неяк сустрэліся, перагаварылі па некаторых пытаннях, да і я выказаў пажаданне, бо нам ёсць пра што пагаварыць у гэтай сітуацыі”, — сказаў журналістам кіраўнік Беларусі.

Меркавалася, што ў гэты ж дзень у Мінску пройдзе чарговая сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе. І сёння з мэтай узгаднення даты сустрэчы яе ўдзельнікі ладзілі адмысловую скайп-канферэнцыю. Але як стала вядома Еўрарадыё, дату сустрэчы так па выніку і не прызначылі. Нібыта, з-за таго, што “шэраг пытанняў яшчэ патрабуе ўзгаднення”. Тым не менш, выказваюцца спадзяванні, што сустрэча па Данбасе пройдзе ў Мінску яшчэ да Новага года.

Фота — president.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі