Сёння а 17.00 пачынаюцца дэбаты кандыдатаў у радыёэфіры

Сёння ад 17 да 18 гадзіны ў жывым эфіры беларускага радыё пройдуць перадвыбарчыя радыёдэбаты. Шэраг кандыдатаў на прэзідэнта вырашылі аддаць права ўдзелу ў радыёдэбатах сваім давераным асобам. Так, напрыклад, замест Уладзіміра Някляева ў дэбатах будзе ўдзельнічаць Аляксандр Фядута, замест Яраслава Раманчука — Анатоль Лябедзька, а замест Мікалая Станкевіча — Сяргей Марцалеў, паведамляе БелаПАН.

Асабіста плануюць узяць удзел у дэбатах на радыё Рыгор Кастусёў, Алесь Міхалевіч, Віктар Цярэшчанка. Віталь Рымашэўскі і Андрэй Саннікаў ездзяць па рэгіёнах, таму на дэбаты не пойдуць. Дзейны кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад дэбатаў, як і ад выступаў на радыё і тэлебачанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі