Таццяна Караткевіч выйшла на волю пасля 15-ці сутак
Таццяна Караткевіч
Колішняя кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч выйшла на волю пасля 15 сутак. Яе паплечнік па "Гавары праўду", палітык Андрэй Дзмітрыеў паведаміў, што з Таццянай усё добра.
“Яна ў парадку. Працягваем. Дзякуй усім, хто хваляваўся і падтрымліваў”, — напісаў Дзмітрыеў.
Караткевіч асудзілі па адміністратыўным артыкуле — за "няправільнае" фота ў сацсетках.
Пасля падзей 2020 года Караткевіч сыйшла з палітыкі. Цяпер яна займаецца дапамогай людзям з інваліднасцю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.