ТАСС: фізічны запуск 1-га блока Беларускай АЭС запланаваны на 7 жніўня

ТАСС: фізічны запуск 1-га блока Беларускай АЭС запланаваны на 7 жніўня

Фізічны запуск 1-га энергаблока Беларускай АЭС запланаваны на 7 жніўня, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу, знаёмую з графікам працаў на станцыі. Гэта значыць, што ў пятніцу ў рэактар блока пачнуць загружаць ядзернае паліва.

4 жніўня прэс-служба Мінэнерга Беларусі паведаміла, што ў найбліжэйшыя дні плануецца пачатак аперацый па фізічным пуску першага энергаблока. Адзначалася, што персанал падрыхтаваны, як і абсталяванне, тэхналагічныя сістэмы, прайшлі іх выпрабаванні.

Фізічны запуск Беларускай АЭС шмат разоў пераносіўся. Аляксандр Лукашэнка анансаваў яго яшчэ ў пачатку лета. Аднак усё зацягнулася да прэзідэнцкіх выбараў. Зусім магчыма, што Лукашэнка будзе асабіста прысутнічаць на станцыі і "націсне на кнопку". Але афіцыйнай інфармацыі пра гэта пакуль няма.

"Энергетычны" запуск першага энергаблока АЭС чакаецца праз 90 дзён пасля запуску "фізічнага".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі