Трэнт Рэзнар паслаў арганізатараў Грэмі
Удзельніка Nine Inch Nails абурыла, тое, што яго выступ быў сапсаваны тытрамі і рэкламай.
Фронтмэн Nine Inch Nails Трэнт Рэзнар паслаў арганізатараў прэміі "Грэмі". "Fuck you", — недвухсэнсоўна звярнуўся да іх музыка.
Рэзнар разам са сваім гуртом выступаў у заключнай частцы цырымоніі ўзнагароджання штогадовай прэміі Амерыканскай акадэміі гуказапісу. Таксама ў шоў удзельнічалі Queens Of The Stone Age, Дэйв Грол і Ліндсі Бакінгем з Fleetwood Mac. У тэлетрансляцыі выступы музыкаў былі дапоўненыя тытрамі і рэкламай, што і абурыла Рэзнара. У выніку, у сваім твітэр-акаўнце музыка напісаў: "Вы спаганілі выбітны музычны вечар. Ад усяго сэрца ідзіце ў дупу, хлопцы!"
Фота: examiner.com