"Троіца" ладзіць канцэрт ў ДК пад Мінскам

"Троіца" ладзіць канцэрт ў ДК пад Мінскам

31 траўня ў ДК вёскі Шчомысліца, што пад Мінскам, пройдзе канцэрт этна-трыа "Троіца". Гурт вырашыў такім чынам адзначыць сваё 18-годдзе.


Дарэчы, на краўдфандынгавай платформе talaka.by працягваецца збор сродкаў на выданне новага альбома калектыву. Музыкі мараць яго запісаць у Варшаве, на той жа студыі, дзе стваралася апошняя пласцінка "Троіцы" "Зімачка". Праўда, пакуль з 36 патрэбных тысяч беларускіх рублёў сабрана сем з паловай, то бок, усяго 20 адсоткаў з патрэбнай сумы. Але Іван Кірчук і кампанія спадзяюцца, што за тыдзень, які застаўся да завяршэння кампаніі, ахвочых падтрымаць намер "Троіцы" паболее.

Квіткі на канцэрт каштуюць усяго 7-10 рублёў! Пачатак а 19 гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі