Турчынаў і Яцанюк выйшлі з "Бацькаўшчыны" Цімашэнкі
Гэтая партыя дагэтуль з'яўлялася самай уплывовай. Выхад з яе спікера Вярхоўнай Рады і прэм'ера сведчыць пра раскол напярэдадні парламенцкіх выбараў.
Пра рашэнне Аляксандра Турчынава і Арсеня Яцанюка паведаміў у Facebook міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.
Нагадаем, выбары ў Вярхоўную Раду Украіны прызначаныя на 26 кастрычніка. Прэзідэнт Пятро Парашэнка спадзяецца ў бліжэйшы час сфармаваць палітычную сілу, якая змагла б дамагчыся на іх поспеху. Лідарка "Бацькаўшчыны" Юлія Цімашэнка пасля паражэння на прэзідэнцкіх выбарах імкліва губляе рэйтынг.
Фота — ria.ru