У Англіі сённяшні дзень стаў найгарачэйшым за ўсю гісторыю метэаназіранняў

У раёне лонданскага аэрапорта Хітроў слупок тэрмометра днём 1 ліпеня ўзняўся да 36,7 градуса, пабіўшы такім чынам рэкорд 2006 года.

Органы аховы здароўя Вялікабрытаніі заклікаюць жыхароў не заставацца на сонцы ў самы гарачы час — з 11:00 да 15:00. У першую чаргу пазбягаць сонца мусяць дзеці, хворыя і састарэлыя людзі, паведамляе ВВС.

У сераду ў Лондане было больш горача, чым у Рыме і Афінах, аднак крыху “халадней”, чым у Парыжы і Мадрыдзе.

Разам з тым, у Шатландыі тэмпература паветра днём не перавысіла 23 градусаў.

Ва ўмовах моцнай спёкі ва Уімблдоне праходзіць тэнісны турнір. Гледачы спрабуюць абараняцца ад сонца, закрываючы голавы газетамі і часопісамі.

Фота: weatheronline.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі