У аўтакатастрофе загінулі гродзенскія чыноўнікі

20 красавіка каля вёскі Аксакаўшчына Мінскага раёна кіроўца службовага аўтамабіля Гродзенскага аблвыканкама не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху. “Волга” сутыкнулася з фурай. Як паведаміў старшы інспектар ДАІ Павел Корабаў, загінулі намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы Гродзенскага аблвыканкама і намеснік дырэктара прадпрыемства “Гроднааблсельгастэхніка”. Кіроўца “Волгі” шпіталізаваны, паведамляе газета “Вячэрні Гродна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі