Сіноптыкі: У аўторак чакаюцца дажджы
15 красавіка ў Беларусі будзе пераважаць воблачнае надвор'е.
Пра гэта паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі гідраметэацэнтр. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы, магчымыя навальніцы. У начны і ранішні час у асобных раёнах прагназуецца слабы туман.
Вецер будзе пераменных напрамкаў, 5-10 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 2-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +6 па паўночным захадзе да +13 па паўднёвым усходзе краіны.
Фота — trend.az