У Беларусі чарговая хваля затрыманняў і судоў над пратэстоўцамі

У Беларусі чарговая хваля затрыманняў і судоў над пратэстоўцамі

27 снежня ў Беларусі адбываецца чарговая хваля затрыманняў і судоў над пратэстоўцамі. Большасць удзельнікаў несанкцыянаваных антыінтэграцыйных вулічных акцый, якія прайшлі ў снежні, атрымліваюць вялікія штрафы.

Як інфармуюць праваабаронцы, актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Леанід Кулакоў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Новы год ён сустрэне за кратамі. Да таго ж Кулакова аштрафавалі на 1275 рублёў. На 15 сутак арышту асуджаныя актывіст Legalize Belarus і "Моладзевага блоку" Станіслаў Шашок і адзін з лідараў КХП-БНФ Алесь Чахольскі. 1275 рублёў штрафу атрымала Мая Навумава, па 765 рублёў — Галіна Лагацкая, Андрэй Рогаў, Юрась Губарэвіч і Пётр Маркелаў, па 637,5 рубля — Дзяніс Юркевіч, Дзяніс Красачка і Антось Жылко. Фатографа Генадзя Верацінскага аштрафавалі на 765 рублёў, прызнаўшы ўдзельнікам акцыі, бо на ім не было пазнакі, што ён журналіст (закон патрабуе бэйдж, нарукаўную павязку або камізэльку).

Суд над Вячаславам Сіўчыкам перанесены на нявызначаны тэрмін, паколькі ён знаходзіцца за мяжой.

У Гомелі затрымалі блогера Сяргея Ціханоўскага, ён атрымаў 15 сутак, у Мінску — блогера Уладзіміра Цыгановіча.

Удзельнікаў антыінтэграцыйных акцый масава судзілі і ў чацвер. Большасць таксама атрымлівалі штрафы. 15 сутак арышту адбывае Павел Севярынец, 5 сутак — Алена Талстая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі