У Беларусі пачнуць уключаць ацяпленне па новых правілах
Ацяпленне
У Беларусі змянілі парадак пачатку ацяпляльнага сезона.
Ацяпленне ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах, бібліятэках, гасцініцах будуць уключаць пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу трох сутак запар плюс 10 градусаў і ніжэй. Раней трэба было чакаць плюс пяці. Таксама ў пералік дадаліся спецыялізаваныя навучальна-спартыўныя ўстановы.
У жыллёвым фондзе, інтэрнатах, установах адукацыі (за выключэннем дзіцячых дашкольных і школьных устаноў), тэатрах, агульнагарадскіх лазнях падставай для старту ацяпляльнага сезона стане сярэднесутачная тэмпература на працягу трох сутак запар плюс 8 градусаў і ніжэй. Раней таксама было плюс пяць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.