Стала вядома, наколькі ў Беларусі падаражэюць камунальныя паслугі

Два павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі / Euroradio
Стала вядома, наколькі ў Беларусі падаражэюць камунальныя паслугі. Павышэнне тарыфаў правядуць у два этапы. З 1 студзеня кошт усіх паслуг (акрамя ацяплення і гарачай вады) вырас на 17,05 рубля, а з 1 чэрвеня падаражэе цеплавая энэргія для ацяплення і гарачага водазабеспячэння — на 3,95 рубля.
Указ аб павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі на 2025 год падпісаў Аляксандр Лукашэнка.
Камунальныя плацяжы для тыпавой двухпакаёвай кватэры з трыма жыльцамі павялічацца на 21 рубель.
На восень 2024-га даўгі за камуналку ў Беларусі складалі амаль 320 мільёнаў рублёў. У Мінску больш за дзесяць з паловай тысяч кватэр апынуліся без святла і вады праз запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.