У Беларусі прастату будуць лячыць вітамінамі

Айчынныя фармацэўты распрацавалі новы прэпарат “Унівіт”. Між іншага, ён закліканы папярэджваць ды лячыць захворванні прастаты, паведамілі Еўррадыё ў Інстытуце фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі: “Рэгіструем зараз і выводзім на рынак полівітамінны і полімінеральны комплекс “Унівіт”. І будзе цэлае сямейства гэтых “Унівітаў”: для дзяцей, для мужчынаў і для жанчынаў, для сэрца і прастаты і г.д. Камусьці для падтрымоўвання працы кардыясістэмы, камусьці для папярэджання захворванняў прастаты, таксама жаночы комплекс для больш якасных валасоў і пазногцяў, скуры і г.д.”.

Серыя “Унівіт” зараз праходзіць рэгістрацыю ў Міністэрстве аховы здароўя. Яна ўяўляе з сябе полівітамінамінеральны комплекс з дадаткам амінакіслінаў і раслінных кампанентаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі