У Беларусі страхаванне кватэр можа стаць абавязковым

У Беларусі страхаванне кватэр можа стаць абавязковым

У Беларусі могуць увесці абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў кватэр. Пра гэта 24 снежня паведаміў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў.

Паводле яго слоў, добраахвотнае страхаванне дае станоўчы эфект у вырашэнні канфліктных сітуацый. "Таму яго прапануецца распаўсюдзіць, зрабіць страхаванне абавязковым. Але гэтае пытанне пакуль не вырашана, яно патрабуе дадатковай прапрацоўкі з Міністэрствам эканомікі і Міністэрствам фінансаў", — цытуе словы міністра БЕЛТА.

Церахаў нагадаў, што на сённяшні дзень існуе добраахвотнае страхаванне як сваёй маёмасці, так і сваёй адказнасці перад іншымі грамадзянамі, з якімі пражываеш па суседстве.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі