"Белдзяржстрах" не паведамляе суму страхоўкі хакейнага ЧС-2021 у Мінску

"Белдзяржстрах" не паведамляе суму страхоўкі хакейнага ЧС-2021 у Мінску

"Белдзяржстрах" адмовіўзся паведаміць суму, на якую быў застрахаваны чэмпіянат свету па хакеі 2021 года, які павінен быў прайсці ў Мінску і Рызе. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным адказе, які атрымаў тэлеканал "Белсат".

У 2020 годзе Аляксандр Лукашэнка даручыў "Белдзяржстраху" застрахаваць правядзенне ў Мінску чэмпіянату свету па хакеі. Ва ўказе №10 ад 10 студзеня 2020 года гаварылася, што дырэкцыя турніру страхуе чэмпіянат на выпадак вымушанай адмены. 

У каментары "Белсату" прадстаўнік Народнага антыкрызіснага кіравання Анатоль Котаў, які раней быў генсакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі і намеснікам дырэктара фонду "Дырэкцыя II Еўрапейскіх гульняў 2019 года" расказваў, што сума страхоўкі наўрад ці перавышае 300-400 тысяч долараў.

Аднак раней заяўлялася, што правядзенне чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе Беларусь страхавала на 60 мільёнаў долараў.

У "Белдзяржстраху" журналістам пацвердзілі, што страхоўка на правядзенн сёлетняга чэмпіянату заключалася, але суму назваць адмовіліся. 

"У адпаведнасці з артыкулам 836 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь страхоўшчык не мае права выдаваць атрыманыя ім у выніку сваёй прафесійнай дзейнасці звесткі пра страхавальніка, застрахаваную асобу і выгаданабытчыка, стан іх здароўя, а таксама аб маёмасным становішчы гэтых асоб, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам. За парушэнне таямніцы звестак аб страхаванні страхоўшчык нясе адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам", — гаворыцца ў афіцыйным лісце, які падпісаў намеснік гендырэктара Ю. Арэшчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі