Беларусь, Расію і Украіну выключаюць з перастраховачных полісаў — Reuters

трахавыя кампаніі пакідаюць Беларусь, Расію і Украіну / pixabay.com
трахавыя кампаніі пакідаюць Беларусь, Расію і Украіну / pixabay.com

Кампаніі, якія займаюцца перастрахоўкай страхавых кампаній, з 1 студзеня гэтага года адмаўляюцца ўключаць у полісы Беларусь, Расію і Украіну. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на справаздачу страхавога брокера Gallacher Re International.

Перастрахоўшчыкі ўжо адчулі значныя страты ў сувязі з вайной ва Украіне. Іх адмова працаваць з трыма краінамі прывядзе да адтоку страхоўшчыкаў з рэгіёну, бо тыя не змогуць гарантаваць свае рызыкі.

Як прыклад згадваецца сітуацыя ў авіяцыйнай сферы. Праз затрымку дзясяткаў лізінгавых самалётаў у Расіі кошт перастрахоўкі вырас на 200%. Страхавыя кампаніі перакладуць свае выдаткі на карпаратыўных кліентаў, што зробіць страхоўку больш дарагой.

Дарэчы, некаторыя страхавыя кампаніі, канстатуе Reuters, ужо адмовіліся працаваць у рэгіёне, каб не трапіць пад санкцыі або не панесці страты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі