Замест "Зялёнай карты" ў Беларусі і Расіі стала дзейнічаць "Сіняя"

Аўтамабілістам выдадуць "сінюю карту" замест "зялёнай" / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота

Аўтамабілістам выдадуць "сінюю карту" замест "зялёнай" / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

У Беларусі і Расіі пачалі дзейнічаць аўтастрахоўкі "Сіняя карта". Як удакладняе Расійскі Саюз аўтастрахоўшчыкаў, пагадненне з беларускім бюро па транспартным страхаванні пачало дзейнічаць у поўным аб'ёме з 2 верасня.

Беларусы і расіяне страцілі магчымасць афармляць міжнародныя полісы "Зялёная карта" з 30 чэрвеня 2023 года, бо сяброўства краін у адпаведным пагадненні было прыпыненае. Часова, да 1 студзеня 2024 года, пры заключэнні дамовы "Сіняй карты" аўтаўладальнікам будуць выдаваць бланкі "Зялёнай карты", а пазней з'явяцца новыя дакументы.

Асноўнай валютай разліку, паводле новых правілаў, будзе нацыянальная валюта краіны, у якой адбылося ДТЗ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі