Прыехаць у ЕС на машыне цяпер будзе крыху складаней
Навіны для аўтамабілістаў / Euroradio
Беларускія кіроўцы, якія едуць у ЕС, цяпер не змогуць купляць Зялёныя карты (страхоўкі) на тэрыторыі Беларусі.
"Кіроўцам трэба будзе набыць поліс нацыйнага памежнага страхавання ў пунктах пропуску. Апроч таго, расійскія ці беларускія зялёныя карты, раней выдадзеныя гэтым кіроўцам, будуць несапраўдныя", — піша выданне 1188lv.
Новую страхоўку можна будзе набыць у кожнай краіне Еўрапейскай эканамічнай зоны. Ці ў пунктах пропуску проста на мяжы — праблема ў тым, што пакуль не ў кожным з іх. Так, на беларуска-польскай мяжы такіх пунктаў пакуль няма.
У красавіку мінулага года офісы Зялёнай карты Еўрапейскай эканамічнай зоны дамовіліся пра спыненне супрацы з офісамі Расіі і Беларусі. Гэта была рэакцыя на расійскае ўварванне ва Украіну. Тады было дамоўлена, што супраца падоўжыцца толькі да 31 мая гэтага года.
Для транспартных сродкаў, зарэгістраваных у Еўрапейскай эканамічнай зоне, таксама змены. Калі яны хочуць заехаць у нашу краіну, ім таксама трэба будзе набываць на мяжы з Беларуссю новы страхавы поліс.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.